Увага! Раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе ...

Бешанковіцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях паведамляе: для падтрымання ў пастаяннай гатоўнасці для прымянення па прызначэнні, своечасовага папярэджання насельніцтва аб пагрозе ўзнікнення або ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, а таксама інфармавання аб парадку паводзін у створаных умовах, установа «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» у перыяд з 30 сакавіка па 3 красавіка 2023 года з 10 гадзін да 15 гадзін праводзіць тэхнічную праверку сістэмы цэнтралізаванага і ручнога апавяшчэння Віцебскай вобласці. На тэрыторыі Бешанковіцкага раёна будуць уключаны электрасірэны, перадавацца паведамленні па радыё. Просьба, захоўваць спакой і грамадскі парадак.