Увага! Хутка прэм'ера!

Внимание! Скоро премьера!

28 красавіка 2026

Увага! Хутка прэм'ера!

30 красавіка на экраны Беларусі выходзіць нацыянальны фільм «Адно на дваіх» рэжысёра Івана Паўлава - пра жыццё і подзвіг лётчыкаў, Герояў Беларусі Андрэя Нічыпорчыка і Нікіты Куканенкі.

Маладыя, прыгожыя, лепшыя ў сваёй прафесіі, народжаныя для палёту… На зямлі іх чакалі сем'і, бацькі і сябры. Але яны назаўжды сышлі ў велізарнае неба, цаной свайго жыцця выратавалі тысячы людзей.

Прэм'ера Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» выйдзе на экраны да пятай гадавіны іх подзвігу. Мы памятаем вас і ганарымся. 

Саўндтрэк да фільма - песню «Трымайся вышыні» - напісаў вядомы беларускі кампазітар Леанід Шырын.

"Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь"