УВАГА!!! Тонкі лёд!
На падставе п. 50 Правілаў аховы жыцця людзей на водах Рэспублікі Беларусь, зацверджаных пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 11 снежня 2009 г. №1623, з мэтай папярэджання няшчасных выпадкаў на вадаёмах Віцебскай вобласці у зімова-вясновы перыяд 2022/2023 года ўстаноўлена забарона на тэрыторыі раёна выхаду грамадзян на лёд у перыяд ледастава (пакуль таўшчыня лёду не дасягне 7 сантыметраў), а таксама ў перыяд інтэнсіўнага таяння і разбурэння лёду.
Адпаведнае распараджэнне прынята раённым выканаўчым камітэтам з мэтай папярэджання няўшчасных выпадкаў на вадаёмах, захавання жыцця людзей. Дакумент забараняе выходзіць на лёд, пакуль яго таўшчыня не дасягне 7 см. За непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў правапарадку прадугледжана адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу ад 20 да 50 базавых велічынь.
Паводле даных Віцебскай абласной РГАА ОСВОД таўшчыня лёду не дасягае 7 см на наступных водных аб'ектах:
Акваторыі рэк Заходняя Дзвіна і Дняпро на ўсім працягу.
Бешанковіцкі раён: азёры – Астравенскае, Белае, Сара, Святое, Стрыгоеўскае, Паўвозера.
Верхнядзвінскі раён: возера – Асвейскае.
Глыбоцкі раён: азёры – Вялікае, Кагальнае, Пятроўскае, Вялікая Пліса, Белае, Шо.
Гарадоцкі раён: азёры – Чарнова, Бернава.
Лепельскі раён: азёры – Лепельскае, Проша, Шыбот, Бабрыца, Полсвіж, Лядна. Ладосна, Аконь, Бароўнa, Чарское, рэкі – Эса, Ула.
Полацкі раён:азёры – Янова, Паўлю, Суя, Гомля, Белае.
Пастаўскі раён: азёры – Лучай, Чацвёртае.
Расонскі раён: азёры – Клесна, Тучак, Брэдна, Белае-Юхоўскае, Нажніцы, Няшчэрда, Селяўшчынскае, Валькоўскае, Чарапіцкае, Ведзіта, Дольнае, рака Нішча.
Ушацкі раён: азёры – Вечалье, Аслово, Паўазе́р’е, Тартак, Звонь, Глыбокае, Крывое, Ліпна, Вялікае Існа, Замошша, Пліна, Язна, Глыбачка, Беразоўскае, Паўльскае, Веркудскае, Урода, Мугірына.
Чашніцкі раён: азёры – Хатліна, Цяпіна, мікрараён «Папяровая Фабрыка», Белае, Паўльскае, Чарэйскае, Лукомльскае, абводнены кар’ер Гілі.
Шумілінскі раён: возера Будавесь.