УВАГА! ВЯСНОВЫ ЗАБАРОНА НА ЛОЎЛЮ РЫБЫ Ў ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ.

Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў сувязі з анамальна цёплым надвор'ем і раннім нерастам, згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2020 №2, у Віцебскай вобласці з 31 сакавіка па 8 чэрвеня 2020 года ўстаноўлена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, толькі ў светлы час сутак, адной вудай, з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, падвойным або трайным кручком з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучнага збудавання. Віцебская абласная інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету паведамляе, што ў сувязі з анамальна цёплым надвор'ем і раннім нерастам, згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь ад 04.03.2020 №2, у Віцебскай вобласці
з 31 сакавіка па 8 чэрвеня 2020 года ўстаноўлена забарона на лоўлю ўсіх відаў рыбы, за выключэннем аматарскага рыбалоўства, толькі ў светлы час сутак, адной вудай, з адным кручком або адным спінінгам, абсталяваным штучнай прынадай, з адным адзінарным, падвойным або трайным кручком з берага (без заходу ў ваду) альбо з лёду, са штучнага збудавання.
    У перыяд забароны на лоўлю рыбы таксама ўстанаўліваецца забарона на выкарыстанне грамадзянамі маламерных суднаў.
    У выпадку незаконнай здабычы рыбы ў перыяд забароны забароненымі прыладамі і спосабамі рыбалоўства, шкода, прычыненая навакольнаму асяроддзю, вылічваецца ў трайным памеры.

Старшы дзяржінспектар аператыўнага аддзела
Віцебскай абласной інспекцыі аховы
жывёльнага і расліннага свету                                                   Маргоўцаў Д.М.