Да ўвагі атрымальнікі пенсій (дапамог)! З мэтай стварэння дадатковай абароны ад распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і асоб з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца па тэлефоне ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі для арганізацыі...

Увага атрымальнікам пенсій (дапамог)!

   З мэтай стварэння дадатковай абароны ад  распаўсюджвання вірусных інфекцый для пажылых людзей і  асоб з хранічнымі захворваннямі, вы можаце звярнуцца па  тэлефоне ў абслуговае аддзяленне паштовай сувязі  для арганізацыі выплаты пенсіі (дапамогі) паштальёнам на дому.

   Акрамя таго, заяўку на выплату пенсіі (дапамогі) на дому Вы можаце падаць праз кантакт-цэнтр РУП «Белпошта» па  тэлефоне — 154.

   Адначасова з атрыманнем пенсіі (дапамогі) на дому Вы можаце ажыццявіць аплату камунальных плацяжоў, адпраўку паштовых адпраўленняў, выпіску друкаваных сродкаў масавай інфармацыі.

    Будзьце здаровыя і беражыце сябе і сваіх блізкіх!