Да ўвагі кіраўнікоў арганізацый малога і сярэдняга бізнесу Віцебскай вобласці

Вниманию руководителей организаций малого и среднего бизнеса Витебской области

8 студзеня 2026

Да ўвагі кіраўнікоў арганізацый малога і сярэдняга бізнесу Віцебскай вобласці

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў інфармуе аб правядзенні конкурснага адбору інвестыцыйных праектаў, бізнес-праектаў для суб'ектаў малога (сярэдняга) прадпрымальніцтва.

Тэрмін прыёму заявак: з 05 студзеня 2026 па 19 студзеня 2026 года.

Віды дзяржаўнай фінансавай падтрымкі:

пазыка (прадастаўленне грашовых сродкаў на зваротнай аплатнай аснове);

лізінг маёмасці (прадастаўленне маёмасці на ўмовах фінансавай арэнды).

Грашовыя сродкі на ўмовах пазыкі – да 5 гадоў.

Маёмасць на ўмовах фінансавай арэнды (лізінгу) – ад аднаго года да 5 гадоў;

Плата за карыстанне дзяржаўнай фінансавай падтрымкай устанаўліваецца ў памеры стаўкі рэфінансавання (9,75% гадавых), устаноўленай Нацыянальным банкам Рэспублікі Беларусь.

Прадмет і ўмовы конкурсу: адбор інвестыцыйных, бізнес-праектаў суб'ектаў малога (сярэдняга) прадпрымальніцтва, зарэгістраваных і ажыццяўляючых дзейнасць на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, а таксама якія маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб падтрымцы малога і сярэдняга прадпрымальніцтва» ад 01 ліпеня 2010 г. №148-3, пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 28 чэрвеня 2024 г. №459 «Аб мерах дзяржаўнай падтрымкі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва».

Паштовы адрас: вул. Серафімовіча, 11, пам. 203, 220033, г. Мінск (а/с 115).

Месца і час прыёму заявак: штодня, акрамя выхадных дзён, па адрасе арганізатара (згодна з рэжымам працы) або па пошце.

З дадатковай інфармацыяй можна азнаёміцца на сайце www.belarp.by альбо па тэлефонах: (017) 298-37-26, 298-35-54, 398-94-31(т/ф),   369-25-90(т/ф).

vitebsk-region.gov.by