Увазе юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія ажыццяўляюць дзейнасць, звязаную з выкідамі забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра.
Адказы на некаторыя пытанні, якія тычацца ўліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра, размешчаны на сайце Віцебскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя:
Звяртаем увагу, што адсутнасць уліку выкідаў забруджвальных рэчываў у атмасфернае паветра ў суб'екта гаспадарання з'яўляецца адміністрацыйным правапарушэннем і цягне адказнасць у адпаведнасці з артыкулам 16.1 КаАП РБ у выглядзе накладання штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка - да пяцідзесяці базавых велічынь, а на юрыдычную асобу - да ста базавых велічынь.