Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт сумесна з установай «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» арганізуе курсы ПК «Забеспячэнне пажарнай бяспекі»

У выкананне Пастановы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь ад 2 мая 2018 г. № 30 аб «Зацвярджэнні праграм пажарна-тэхнічнага мінімуму» установа адукацыі «Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны ўніверсітэт» сумесна з установай «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» арганізуе курсы павышэння кваліфікацыі «Забеспячэнне пажарнай бяспекі».

Правіламі ўстаноўлена, што праходжанне павышэння кваліфікацыі з'яўляецца абавязковым для кіраўнікоў арганізацый і асоб, якія праводзяць заняткі па Праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму.

Праграма курсаў разлічана на 36 гадзін і ўключае пытанні арганізацыі і нагляду за забеспячэннем пажарнай бяспекі; агульныя звесткі аб гарэнні і пажараўзрывонебяспечных уласцівасцях рэчываў і матэрыялаў; забеспячэнне пажарнай бяспекі на аб'ектах арганізацый.

Рэжым правядзення курсаў: вочная (дзённая) форма – 1 тыдзень (з 18 па 22 чэрвеня 2018 г.). Іншагароднія слухачы забяспечваюцца інтэрнатам.

Кошт навучання – 60 беларускіх рублёў. Па заканчэнні навучання выдаецца пасведчанне аб павышэнні кваліфікацыі дзяржаўнага ўзору. Правядзенне заняткаў ажыццяўляюць выкладчыкі і спецыялісты па пажарнай бяспецы УА «ВДТУ», а таксама работнікі ўстановы «Віцебскае абласное ўпраўленне МНС» – старшыя дзяржаўныя інспектары Віцебскай вобласці па пажарным наглядзе.

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па адрасе: 210038, г. Віцебск, Маскоўскі пр-т, 72, факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў (ФПК і ПК), каб. 217, тэл. для даведак: 8-0212 49-53-69, 48-16-09 факс, +37544 527-77-76 (Vel), +37529 721-89-70 (МТС) або на сайце WWW.VSTU.BY.