Падчас прыёму грамадзян да старшыні раёна Галіны Унуковіч звярнуліся дзесяць бяшанковічаў
10 чалавек 9 ліпеня прыняла падчас асабістага прыёму грамадзян старшыня райвыканкама Галіна Унуковіч
Большая частка пытанняў, у вырашэнні якіх людзі прасілі дапамогі ў кіраўніка раёна, тычылася паляпшэння жыллёвых умоў.
А менавіта — куплі-продажу дома, які належыць сельгаспрадпрыемству, карыстання арэндным жыллём, момантаў, звязаных з пражываннем у пакоі інтэрната «Бешанковіцкага камунальніка», і іншыя.
Шэраг праблемных пытанняў агучыў жыхар вёскі Асавец. Мужчына звярнуў увагу на неабходнасць рамонту дарогі Целяпні — Заходнае — Асавец, выдалення аварыйных дрэў на могілках. Выказаў селянін і прапанову па пераглядзе графіка руху аўталаўкі, у той жа час падзякаваў за арганізацыю работы перасоўнага ФАПа.
Падрабязнасці разгляду пытанняў, якія паступілі падчас прыёму грамадзян, чытайце ў найбліжэйшым нумары «Зары».