Кіроўца, уключы блізкае святло! Стартуе комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!»
У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага — дзеці!».
У дні акцыі аўтамабілі ў светлы час сутак павінны перамяшчацца з уключаным блізкім святлом фар. Асаблівая ўвага будзе ўдзяляцца выкананню кіроўцамі хуткаснага рэжыму, правілаў праезду пешаходных пераходаў і бяспечнай перавозкі дзяцей. Дзяржаўтаінспекцыя заклікае кіроўцаў быць максімальна ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў транспарту і ў дварах.
Акрамя таго, 26 жніўня па ўсёй рэспубліцы пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Бяспечная дарога ў школу – задача дарослых», які таксама накіраваны на прафілактыку дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму перад пачаткам навучальнага года.
Паважаныя бацькі! Не забывайце нагадваць сваім дзецям простыя правілы бяспечных паводзін на вуліцах і дарогах. Дамагайцеся, каб выкананне ПДР увайшло ў звычку і стала нормай. Беражыце дзяцей і памятайце, што яны заўсёды глядзяць на вас. Будзьце годным прыкладам свайму дзіцяці!