Ваенкамат арганізаваў планавыя заняткі са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна
11 сакавіка на базе Астроўенскага сельвыканкама ваенкамат арганізаваў планавыя заняткі са старшынямі сельскіх выканаўчых камітэтаў раёна
Заняткі прайшлі згодна з планам падрыхтоўкі ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў на 2024/2025 навучальны год.
Практычныя мерапрыемствы па парадку арганізацыі і работы пункта апавяшчэння і збору ваеннаабавязаных сельсавета, а таксама заняткі па воінскім уліку ў сельвыканкаме правёў намеснік ваеннага камісара, начальнік мабілізацыйнай групы маёр Аляксандр Акімаў.
"Зара"