«Ваенная служба – доўг і абавязак»
Рэспубліка Беларусь – гэта незалежная суверэнная дзяржава, у якой забяспечаны найвялікшыя каштоўнасці – мір і стабільнасць. Дзякуючы гэтаму мы можам вучыцца, працаваць, будаваць жыццёвыя планы і рэалізоўваць іх, ствараць сем'і, выхоўваць дзяцей. Але для таго, каб гэтыя каштоўнасці захоўваць і абараняць, у нашай краіне створаны надзейны гарант бяспекі – эфектыўныя, высока падрыхтаваныя, аснашчаныя сучасным узбраеннем і ваеннай тэхнікай Узброеныя Сілы, якія прызнаны аднымі з самых баяздольных у рэгіёне Усходняй Еўропы і Азіі.
Артыкул 57 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь абвяшчае: «Абарона Рэспублікі Беларусь – абавязак і свяшчэнны доўг грамадзяніна Рэспублікі Беларусь».
У гэтых словах утрымліваецца сутнасць забеспячэння ваеннай бяспекі Рэспублікі Беларусь у сучасных умовах.
Згодна з арт. 1 Закона Рэспублікі Беларусь ад 05.11.1992 № 1914-XІІ «Аб воінскім абавязку і воінскай службе» вызначана, што воінскім абавязкам з'яўляецца абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь, які ўстанаўліваецца ў мэтах стварэння і пастаяннага функцыянавання сістэмы мерапрыемстваў, якія забяспечваюць абарону Рэспублікі Беларусь, а таксама праходжанне грамадзянамі воінскай службы і падрыхтоўку іх да ўзброенай абароны Рэспублікі Беларусь.
Ваенная служба адносіцца да асноўнага віду воінскай службы і заключаецца ў непасрэдным выкананні грамадзянамі воінскага абавязку ў складзе Узброеных Сіл і іншых воінскіх фарміраванняў.
У адпаведнасці з асноўнымі палажэннямі заканадаўства Рэспублікі Беларусь, любы абавязак прадугледжвае і адказнасць за яго невыкананне. Не стаў выключэннем і воінскі абавязак грамадзян Рэспублікі Беларусь.
У прыватнасці, арт. 435 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прадугледжана адказнасць за ўхіленне ад мерапрыемстваў прызыву на воінскую службу.
Злачынствы дадзенай катэгорыі выяўляюцца ў асноўным у тым, што прызыўнікі камісарыята, атрымаўшы позву аб неабходнасці яўкі для праходжання медыцынскага агляду і наступнага прызыву на ваенную службу ў складзе Узброеных Сіл, ва ўстаноўлены час у ваенкамат не з'яўляліся.
Намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна
юрыст 1 класа В.В. Дайлідаў
[if gte mso 9]> Normal 0 false false false RU X-NONE X-NONE <![endif]