«Ваенная служба – доўг і абавязак»
17.10.2024 намеснікам пракурора Бешанковіцкага раёна Віталіем Уладзіміравічам Дайлідавым на базе ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў Віцебскай вобласці арганізавана сустрэча з прызыўнікамі і іх бацькамі.
У ходзе сустрэчы Віталь Уладзіміравіч надаў увагу важным аспектам выканання заканадаўства аб воінскім абавязку і воінскай службе, а таксама акцэнтаваў увагу на неабходнасць выканання законаў, якія рэгулююць прызыў на ваенную службу.
Асаблівая ўвага была нададзена пытанню ўстаноўленай законам адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за ўхіленне ад мерапрыемстваў па прызыву.
Па заканчэнні выступлення намеснік пракурора раёна заклікаў маладых людзей і іх бацькоў праяўляць адказнасць і разуменне важнасці ваеннай службы ў Рэспубліцы Беларусь.
У завяршэнні сустрэчы Віталь Уладзіміравіч адказаў на пытанні прысутных, пацвердзіўшы гатоўнасць пракуратуры Бешанковіцкага раёна аказваць усебаковую падтрымку ў гэтай важнай сферы.
Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа Я.Р.Чудакоў