Ваенны камісарыят Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў звяртаецца да ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян
Ваенны камісарыят Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў звяртаецца да ўсіх ваеннаабавязаных грамадзян, якія раней не прайшлі зверку ваенна-уліковых даных, з просьбай у любы зручны для іх час, у тым ліку ў выхадныя і святочныя дні, з'явіцца ў ваенны камісарыят Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў па адрасе: г.п. Бешанковічы, вул. Урыцкага, д.31 А.
Пры сабе мець пашпарт, ваенны білет, пры наяўнасці – пасведчанне кіроўцы. Звяртаем увагу, што дадзеная зверка ваеннаабавязаных і іх месца знаходжання не з'яўляецца мабілізацыяй або мабілізацыйнымі зборамі.
Тэлефон для даведак: 6-72-34.