Валанцёры «сярэбранага» ўзросту ТЦСАН Бешанковіцкага раёна прынялі ўдзел у трэцім абласным Злёце валанцёраў, які праходзіў сёння ў Віцебскім Лядовым палацы
На мерапрыемстве нашы землякі прадставілі майстар-клас па рухальнай актыўнасці ў тэхніцы каланетыка і тэкстыльную прадукцыю, якую вырабляюць наведвальнікі і валанцёры ТЦСАН.
А валанцёру «сярэбранага» ўзросту Валянціне Данілаўне Ескун з аг. Ула аб'яўлена падзяка старшыні камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама за значны ўклад у развіццё і папулярызацыю валанцёрскай дзейнасці Віцебскай вобласці.