Пытанні, звязаныя з адаптацыяй і інтэграцыяй бежанцаў і вымушаных мігрантаў, абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме
11 сакавіка 2025
Пытанні, звязаныя з адаптацыяй і інтэграцыяй бежанцаў і вымушаных мігрантаў, абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме
Пытанні, звязаныя з адаптацыяй і інтэграцыяй бежанцаў і вымушаных мігрантаў, абмеркавалі ў Віцебскім аблвыканкаме.
Толькі летась у абласную арганізацыю Чырвонага Крыжа, як праінфармавала яе старшыня Галіна Жаланава, за дапамогай звярнуліся больш за 500 грамадзян Украіны. 269 вымушаным мігрантам аказана фінансавая падтрымка ў памеры 98 588 рублёў. Больш за ўсё ім патрэбна дапамога ў жыллёвым пытанні, а канкрэтна: у пошуку жылля і штомесячнай аплаце за яго. Але калі раней выплаты ажыццяўляліся па лініі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі праз абласную арганізацыю Чырвонага Крыжа, то ў апошнія два гады яны не ажыццяўляюцца. Ускладняе сітуацыю і тое, што не завершана будаўніцтва крызіснага цэнтра пад эгідай арганізацыі, дзякуючы якому ўдавалася здымаць самыя вострыя пытанні з жыллём для бежанцаў і мігрантаў. Віцебскі аблвыканкам у сувязі з гэтым звярнуўся ў МЗС рэспублікі з хадайніцтвам аб садзейнічанні ў гэтым пытанні зацікаўленых міжнародных арганізацый і, у прыватнасці, Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў.
Яшчэ адзін блок пытанняў звязаны з планавым лячэннем вымушаных мігрантаў і бежанцаў, а таксама кампенсацыяй кошту лекаў для пастаяннага прыёму. Механізм узаемадзеяння з установамі аховы здароўя і "Фармацыяй" у гэтым напрамку ў свой час быў адладжаны, пытанне вырашалася абласной арганізацыяй Чырвонага Крыжа пры падтрымцы Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў у Беларусі. Хацелася б, каб такая практыка была адноўлена дзеля людзей, якія з прымусу былі вымушаны пакінуць радзіму.
Эрол Ардуч падзяліўся планамі, нацэленымі на супрацоўніцтва з дзяржаўнымі органамі і грамадскімі арганізацыямі Віцебскай вобласці. У прыватнасці, распавёў пра намер стварыць аб'яднаны офіс, які будзе працаваць па прынцыпе "адзінага акна".
- Гэта вельмі важнае пытанне - супольная праца з Прадстаўніцтвам ААН па справах бежанцаў у Беларусі, - сказаў намеснік старшыні аблвыканкама Вячаслаў Дурноў. - У нас сістэма адладжана і выбудавана, яна міжведа