Ці пакрые страхоўка страту жыцця?

У рамках Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Салаўёў Андрэй Уладзіміравіч сустрэўся з працоўным калектывам прадстаўніцтва РУП «Белдзяржстрах» па Бешанковіцкім раёне. Асноўнай і галоўнай тэмай выступлення стала прафілактыка пажараў і гібелі людзей на іх. Работник МНС давёў прысутным лічбы статыстыкі, распавёў пра асноўныя прычыны пажараў. А каб дыялог атрымаўся больш насычаным, ратавальнік правёў інтэрактыўную гульню «Сакрэт бяспекі», падчас якой прысутныя пагаварылі пра важныя складнікі бяспекі, якія неабходныя ў кожным доме.

У рамках Рэспубліканскай акцыі «Бяспека ў кожны дом!» першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Салаўёў Андрэй Уладзіміравіч сустрэўся з працоўным калектывам прадстаўніцтва РУП «Белдзяржстрах» па Бешанковіцкім раёне.

Асноўнай і галоўнай тэмай выступлення стала прафілактыка пажараў і гібелі людзей на іх. Работник МНС давёў прысутным лічбы статыстыкі, распавёў пра асноўныя прычыны пажараў. А каб дыялог атрымаўся больш насычаным, ратавальнік правёў інтэрактыўную гульню «Сакрэт бяспекі», падчас якой прысутныя пагаварылі пра важныя складнікі бяспекі, якія неабходныя ў кожным доме.

Таксама першы намеснік начальніка аддзела распавёў пра функцыянал і практычную карысць мабільнага прыкладання «МНС Беларусі: дапамога побач» па недапушчэнні надзвычайных сітуацый, па дзеяннях пры пажарах і іншых здарэннях.

Затым работник службы выратавання нагадаў прысутным пра неабходнасць паклапаціцца не толькі пра бяспеку сваіх домаўладанняў і дач, але і пра жыллё сваіх састарэлых бацькоў.