Уцягванне непаўналетніх у антыграмадскія паводзіны

Часта людзі, якія павінны быць станоўчым прыкладам для падрастаючага пакалення, не задумваючыся аб наступствах, уцягваюць непаўналетніх у распіццё спіртных напояў, такім чынам, паказваючы ім іншы, «негатыўны» бок жыцця.

Заканадаўствам прадугледжана адказнасць для такіх «нядбайных» дарослых. У адпаведнасці са арт.17.4 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях уцягванне непаўналетняга ў антыграмадскія паводзіны шляхам куплі для яго алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва, а таксама іншае ўцягванне асобай, якая дасягнула васемнаццацігадовага ўзросту, заведама непаўналетняга ва ўжыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва альбо ў немедыцынскае ўжыванне моцнадзейных або іншых адурманьваючых рэчываў – цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь.

На тэрыторыі Віцебскай вобласці за мінулы перыяд 2017 года зарэгістравана 483 правапарушэнні, прадугледжаныя арт.17.4 КаАП, з якіх 2 здзейснены на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна.

Грамадская небяспека гэтага правапарушэння заключаецца як у прычыненні шкоды выхаванню непаўналетніх, так і ў далучэнні да распіцця спіртнога падлеткаў, найбольш схільных да старонняга ўплыву.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа
А.Л. Патапенкава