«Час канкрэтных спраў!» Пад такім лозунгам 18-19 снежня 2025 г. у Мінску адбылося другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу

"Время конкретных дел!" Под таким лозунгом 18-19 декабря 2025 г. в Минске состоялось второе заседание VII Всебелорусского народного собрания

22 студзеня 2026

"Час канкрэтных спраў!" Пад такім лозунгам 18-19 снежня 2025 г. у Мінску адбылося другое пасяджэнне VII Усебеларускага народнага сходу

Без перабольшання – яно стала адной з ключавых палітычных падзей краіны. Дэлегаты абмеркавалі найважнейшыя пытанні жыцця Беларусі і прынялі стратэгічныя рашэнні. І цяпер абмяркоўваюць іх з працоўнымі калектывамі ў сваіх рэгіёнах.

Сёння, напрыклад, дэлегат VII Усебеларускага народнага сходу, галоўны рэдактар раённай газеты «Зара» Святлана Варошка пагутарыла з калектывам Бешанковіцкай дзіцячай школы мастацтваў

Ключавыя тэмы размовы: вынікі Усебеларускага народнага сходу і мэты на новую пяцігодку, прыярытэты Года беларускай жанчыны, пытанні дэмаграфіі, эканомікі і нацыянальнай бяспекі, развіццё турызму. 

Варта адзначыць, што сустрэча прайшла ў фармаце адкрытага дыялогу, кожны ахвотны мог задаць пытанне, выказаць сваё бачанне на тое ці іншае напрамак у развіцці краіны і рэгіёна.

"Зара"