Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў

2 лютага адзначаецца Сусветны дзень водна-балотных угоддзяў. У гэту дату ў 1971 годзе ў горадзе Рамсары (Іран) была падпісана Канвенцыя аб водна-балотных угоддзях, якія маюць міжнароднае значэнне.

Тэма дня 2026 года - «Балоты і традыцыйныя веды: ушаноўваючы культурную спадчыну». Гэты дэвіз падкрэслівае, як прырода і культура пераплятаюцца ў адзінае цэлае. На працягу тысячагоддзяў водна-балотныя ўгоддзі з'яўляліся не толькі крыніцамі ежы і вады, але і крыніцай натхнення, асновай міфалогіі, рытуалаў і традыцыйнага ладу жыцця.

У Беларусі надаецца вялікая ўвага захаванню водна-балотных угоддзяў. Яны займаюць значную частку тэрыторыі краіны і з'яўляюцца важным элементам яе прыроднай спадчыны. Для захавання водна-балотных угоддзяў у Беларусі створаны спецыяльныя ахоўныя тэрыторыі — нацыянальныя паркі, запаведнікі і заказнікі. 16 з іх уключана Сакратарыятам Рамсарскай канвенцыі ў Сусветны спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння, у іх ліку чатыры размешчаны ў віцебскай вобласці – гэта «Ельня», «Асвейскі», «Казьянскі», Бярэзінскі біясферны запаведнік.

У Бешанковіцкім раёне пад асаблівай аховай знаходзяцца два верхавыя балоты агульнай плошчай 514,8 га, а таксама гідралагічныя заказнікі мясцовага значэння «Соржыцкі мох», «Лапы» і «Каранеўскі» агульнай плошчай 1674,2 га.