Сустрэча кіраўніцтва раёна з моладдзю

Встреча руководства района с молодежью

Пачуць праблемы і прапановы маладых спецыялістаў сферы АПК — такая мэта сённяшняй сустрэчы кіраўніцтва раёна з моладдзю, якая прыбыла ў гаспадаркі рэгіёна на першыя працоўныя месцы.

За сяброўскім чаяваннем маладыя людзі мелі магчымасць у неафіцыйнай абстаноўцы пагутарыць з кіраўніком рэгіёна, прадстаўнікамі розных службаў, даведацца шмат важнай інфармацыі, якая ім спатрэбіцца ў будучыні.

Хлопцы ахвотна распавядалі пра сябе, пра свой выбар прафесіі, пра ўмовы жыцця, адаптацыю ў новых калектывах.

Атрадна, што маладыя людзі ў цэлым задаволены сваім першым працоўным месцам, кажуць, калегі іх прынялі добра, аказваюць пасільную дапамогу.

Заўсёды адкрыта для дыялогу і кіраўніцтва раёна. Удзельнікі сустрэчы падзякавалі маладых людзей за выбар нялёгкай, але важнай працы на зямлі і заклікаў іх пастаянна развівацца і набірацца вопыту.





"Зара"