Сустрэча з працоўным калектывам на будаўнічай пляцоўцы

Першы намеснік начальніка Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віталь Рабенка сустрэўся з працоўным калектывам Бешанковіцкай ПМК-41 на будаўнічай пляцоўцы па вуліцы Урыцкага пасёлка Бешанковічы.
Будаўнічая пляцоўка – адно з самых небяспечных месцаў, а з пункту гледжання ратавальнікаў – яшчэ і пажаранебяспечнае. Наяўнасць мноства будаўнічых матэрыялаў, лёгкаўзгаральных вадкасцей і мноства гаручых рэчываў, правядзенне агнявых работ – усё гэта робіць будаўнічыя пляцоўкі аб'ектамі, якім ратавальнікі надаюць асаблівую ўвагу.
У сваім звароце да будаўнікоў Віталь Віктаравіч зрабіў акцэнт на выкананні элементарных правілаў бяспекі саміх работнікаў, нагадаў як дзейнічаць у выпадку ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі.
- Сёння ў Бешанковічах дзякуючы ўсім Вам хутка набудуць свае запаветныя квадратныя метры дзясяткі сем'яў, і ў Вашых руках на колькі якасным і камфортным гэта жыллё будзе. Таму я заклікаю кожнага з вас выконваць меры пажарнай бяспекі не толькі на працоўным месцы, але і ў побыце, – звярнуўся ратавальнік да прысутных.
Таксама, у рамках праводзімай МНС інфармацыйнай кампаніі «Бяспечная старасць» Віталь Рабенка заклікаў паклапаціцца аб бяспецы сваіх пажылых сваякоў, бо з прычыны свайго ўзросту многія аспекты бяспекі застаюцца недасяжнымі для «ўладальнікаў» паважаных гадоў.