Сустрэча ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва прайшла ў сярэдняй школе №2 г. п. Бешанковічы імя М. М. Ткачанкі

Встреча в рамках международного сотрудничества прошла в средней школе №2 г. п. Бешенковичи имени М. Н. Ткаченко

Ганаровая госць – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі матэматыка-механічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Галіна Павілайнен.

Ганаровая госць – кандыдат фізіка-матэматычных навук, дацэнт кафедры тэарэтычнай і прыкладной механікі матэматыка-механічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта Галіна Павілайнен.

Удзел у мерапрыемстве прыняў намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Ерашоў.

Дыялог з педагогамі ўстановы адукацыі, навучэнцамі старэйшых класаў, будучымі абітурыентамі ВНУ атрымаўся канструктыўным. Як падкрэсліла Галіна Вальдэмараўна, гэтая вельмі знакавая сустрэча ў год 80-годдзя Вялікай Перамогі адбылася ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва школы і ўніверсітэта:

«У цэнтры ўвагі былі пытанні адукацыі Беларусі і Расіі, намечаны шляхі далейшага ўзаемадзеяння, асабліва ў рамках удасканалення кіравання адукацыйнымі працэсамі, падрыхтоўкі настаўнікаў і аб'яднання сваіх ідэй па пытаннях адукацыі, паколькі ў Саюзнай дзяржаве мы павінны каардынаваць і свае дзеянні па пераадоленні адставанняў інжынернай адукацыі, паскарэнні сацыяльнага развіцця».

Галіна Вальдэмаровна прыехала разам з сынам Канстанцінам Андрэевічам. Госці перадалі школе літаратуру, якая будзе садзейнічаць развіццю алімпіядзійнага руху і больш паглыбленай падрыхтоўцы школьнікаў, якія ўдасканальваюць свае веды па фізіцы і матэматыцы.

Нашы юныя землякі ўжо былі з візітам у Санкт-Пецярбургу, і сам універсітэт, і працэс навучання ім спадабаліся. «Хочацца пераймаць вопыт, цесна супрацоўнічаць, гэтак жа прафесійна расці і дасягаць вяршынь, – адзначыла Вольга Красакова. – Мы рады такім сустрэчам і ў перспектыве не толькі са старэйшымі школьнікамі, але і навучэнцамі іншых класаў». «І не толькі ў межах адукацыйных праектаў, але і спартыўных спаборніцтваў, культурнага абмену», – дадала Галіна Вальдэмаровна.

Сустрэча завяршылася экскурсіяй па райцэнтры. Старшы навуковы супрацоўнік раённага гісторыка-краязнаўчага музея Станіслаў Леаненка пазнаёміў гасцей з гісторыяй нашага краю і ў прыватнасці гарадскога пасёлка.

"Зара"