Набыў законную сілу прыгавор суда Бешанковіцкага раёна ў дачыненні да ўраджэнкі Бешанковіцкага раёна за грубае парушэнне правіл дарожнага руху, якое пацягнула цяжкія наступствы

Падчас папярэдняга і судовага следства па гэтай крымінальнай справе было ўстаноўлена, што ўраджэнка нашага раёна 21.06.2020 у перыяд часу з 7 да 8.10 гадзін, не маючы права кіравання транспартным сродкам, кіравала тэхнічна спраўным аўтамабілем маркі «OPEL ZAFIRA», і рухаючыся па 9 кіламетры дарогі H-2004 Бачэйкава-Сакарова з гравійным пакрыццём, у напрамку ад в.Сакарова да в.Нізгалава Бешанковіцкага раёна, са скорасцю 93,5 км/г, перавозіла ў транспартным сродку, абсталяваным рамянямі бяспекі з не прышпіленымі рамянямі на задніх сядзеннях пасажыраў, у сілу адсутнасці практычных навыкаў кіравала аўтамабілем са скорасцю, якая не дазваляла ёй правільна ацэньваць дарожную абстаноўку і забяспечваць магчымасць пастаяннага кантролю за бяспекай руху кіруемага транспартнага сродку, у выніку чаго не справілася з кіраваннем аўтамабіля, дапусціла яго бакавы занос, пасля чаго кіруемы ёю аўтамабіль перакуліўся.
Сваімі дзеяннямі па кіраванні транспартным сродкам вадзіцель парушыў цэлы шэраг патрабаванняў дзеючых правіл дарожнага руху, парушэнне якіх, як было ўстаноўлена, знаходзіцца ў прамой прычыннай сувязі з дарожна-транспартным здарэннем, якое адбылося, і наступнымі цяжкімі наступствамі, якія пацягнулі па неасцярожнасці прычыненне двум пасажырам цяжкага цялеснага пашкоджання, і двум менш цяжкага цялеснага пашкоджання.
З улікам пазіцыі дзяржаўнага абвінаваўцы, суд прызнаў названую грамадзянку вінаватай у парушэнні правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання; у парушэнні правіл дарожнага руху асобай, якая кіруе транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання, і на падставе ч.2 арт.317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі, тэрмінам на 5 гадоў.
Вызначэннем судовай калегіі Віцебскага абласнога суда прыгавор пакінуты без змянення і набыў законную сілу.

Памочнік пракурора
Бешанковіцкага раёна
юрыст 2 класа                                                                            С.А. Кір'янаў