Другі этап акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!»

     У рамках другога этапу рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім» работнiкi Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сiтуацыях наведалi аграгарадок Ула і пагутарылi з жыхарамi населенага пункта аб бяспецы.

   На цэнтральнай плошчы аграгарадка выратавальнiкi размясцiлi iнтэрактыўныя пляцоўкi, на якiх пры дапамозе вiктарын i гульняў навучалi ўсiх ахвотных устаноўцы аўтаномных пажарных апавяшчальнiкаў, распавядалi як правiльна эксплуатаваць ацяпляльныя печы, а для самых маленькiх удзельнiкаў акцыi прапаноўвалi згуляць у гульню «Небяспечна-бяспечна», у якой трэба было растлумачыць чаму можна цi нельга гуляць маленькiм дзецям з тым цi iншым прадметам

   Жыхары з задавальненнем падыходзiлi да выратавальнiкаў праверыць свае веды ў галiне бяспекi жыццядзейнасцi, падрабязней даведвалiся аб небяспеках, якiя падпiльноўваюць нас у кватэры, доме i на вуліцы, узгадалі знакі эвакуацыі. Работнiкi МНС i iх юныя памочнiкi з лiку актывiстаў Беларускай моладзевай грамадскай арганiзацыi выратавальнiкаў-пажарных раскрылi ўдзельнiкам мерапрыемства ўсе сакрэты бяспекi. Удзельнiкi i ўзгадвалi важныя правiлы, удзельнiчалi ў вiктарынах. За добры ўзровень ведаў удзельнiкi атрымоўвалi невялiкiя падарункi ад выратавальнiкаў.