Другі этап рэспубліканскай акцыі праходзіць у Бешанковічах
Напярэдадні летніх канікул работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках рэспубліканскай акцыі «Не пакідайце дзяцей адных!» правялі прафілактычнае мерапрыемства ў дзіцячым аддзяленні УАЗ «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца».
Ні для каго не сакрэт, што дарослыя людзі, вельмі часта пакутуюць з-за ўласнай неасцярожнасці, бестурботнасці, з-за нежадання прадбачыць наступствы сваіх неабдуманых учынкаў. А што казаць пра дзяцей, у якіх адсутнічае жыццёвы досвед, няма навыкаў бяспечных паводзін? Як ні сумна, дзеці пакутуюць на пажарах, на дарогах, на вадзе, у лесе, бо проста не ведаюць, як паводзіць сябе ў экстрэмальных сітуацыях, што склаліся. Усе гэтыя жыццёвыя сітуацыі ратавальнікі абмеркавалі з прысутнымі і рэкамендавалі заўсёды выконваць правілы бяспекі, каб не дапусціць трагедыі. Дарослым наведвальнікам ратавальнікі прапанавалі згуляць у віктарыну «Верю – не верю», расказалі пра небяспекі, якія часцей за ўсё сустракаюцца дома ў кожнага з нас, а таксама расказалі пра мабільны дадатак МНС «Дапамога побач».
У ходзе мерапрыемства работнікі МНС нагадалі бацькам аб недапушчэнні пакідання без нагляду малалетніх дзяцей і закранулі тэму выканання правілаў пажарнай бяспекі ў быце.