ВНУ пачынаюць прыём дакументаў ад абітурыентаў
У Беларусі 18 ліпеня стартуе прыёмная кампанія ва ўстановах вышэйшай адукацыі, паведаміў карэспандэнту БЕЛТА начальнік галоўнага ўпраўлення прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі С
Ён нагадаў, што ВНУ сёлета плануюць прыняць каля 53,5 тыс. абітурыентаў: на бюджэтную форму — больш за 27,7 тыс. чалавек, на платную — больш за 25,5 тыс. «Вышэйшыя навучальныя ўстановы знаходзяцца ў поўнай гатоўнасці. Арганізавана разгорнутая работа прыёмных камісій, па асобных этапах у аддаленым фармаце: кансультаванне, папярэдняя падачу дакументаў праз электронны кабінет абітурыента. ВНУ гатовыя і ў той частцы, што ў нас адкрыты новыя спецыяльнасці. Сумарна іх 15 як новых для краіны, так і новых для асобных ВНУ», — адзначыў начальнік галоўнага ўпраўлення.-0-