Утварэнне і дзейнасць тэрытарыяльных камісій
17 студзеня 2025 г. у 14-00 у каб. 11 (1-ы паверх) у будынку Бешанковіцкага райвыканкама адбудзецца пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
13 снежня 2024 г. у 17-00 у каб.11 (1-ы паверх) у будынку Бешанковіцкага райвыканкама адбудзецца пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
Аб'ява
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад Бешанковіцкай раённай камісіі па правядзенні выбараў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, 13, кабінет 25 (2 паверх) штодзённа з 8.00 да 17.00 да 31 кастрычніка 2024 г.
Дакументы па вылучэнні прадстаўнікоў у склад участковых выбарчых камісій па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь прымаюцца ў будынку Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта, размешчанага па адрасе: г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, 13, кабінет 25 (2 паверх) штодзённа з 8.00 да 17.00 да 20 снежня 2024 г.
2 снежня 2024 г. у 10.00 у малой зале Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта адбудзецца пазачарговае пасяджэнне Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні:
«Аб утварэнні ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»
4 лістапада 2024 г. у 10.00 у малой зале Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта адбудзецца сумеснае пасяджэнне прэзідыума дэпутатаў і Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта па пытанні:
"Аб утварэнні Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"
04.11.2024 на сумесным пасяджэнні прэзідыума Бешанковіцкага раённага Савета дэпутатаў і Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта прынята пастанова № 18/1562 «Аб утварэнні Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».
У склад Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь вылучана 11 чалавек. З іх грамадскімі аб'яднаннямі – 7 чалавек (63,6 працэнта):
- ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі саюз жанчын»;
- ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў;
- ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Белая Русь»;
- ад Бешанковіцкай раённай арганізацыі грамадскага аб'яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
- ад прафсаюзнай арганізацыі ўстановы аховы здароўя «Бешанковіцкая цэнтральная раённая бальніца» Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аховы здароўя;
- ад Бешанковіцкага раённага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў дзяржаўных і іншых устаноў;
- ад Бешанковіцкага раённага аддзялення Віцебскай вобласці Беларускай партыі «Белая Русь».
Працоўным калектывам – 1 чалавек (9,1 працэнта):
- ад працоўнага калектыву Бешанковіцкага ўчастка электрасувязі Віцебскага занальнага вузла электрасувязі Віцебскага філіяла рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электрасувязі «Белтэлекам».
Грамадзянамі шляхам збору подпісаў – 3 чалавекі або 27,3 працэнта.
Адрас знаходжання камісіі: г.п.Бешанковічы, вул.Чуклая, каб.11, тэл. 8 02131 6 40 53.
Графік работы Бешанковіцкай раённай выбарчай камісіі:
панядзелак-пятніца – з 10.00 да 19-00
абедзенны перапынак – з 14.00 да 15.00
субота – з 10.00 да 14.00
Першае арганізацыйнае пасяджэнне Бешанковіцкай раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбудзецца 5 лістапада 2024 г. у 17-00 у малой зале Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.