Выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
17 сакавіка 2024 г. адбудуцца выбары Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі. Удзел
у іх змогуць прыняць грамадзяне Расіі, якія пастаянна пражываюць або часова знаходзяцца ў Рэспубліцы Беларусь. Для
правядзення галасавання ў Віцебску ўтвораны выбарчы ўчастак па адрасе
вул. Маякоўскага, 1 (будынак Цэнтра культуры ”Віцебск“). Галасаванне будзе
праходзіць з 8:00 да 20:00 па мясцовым часе. Пры сабе неабходна мець
сапраўдны дакумент, які сведчыць асобу грамадзяніна Расійскай
Федэрацыі (унутраны пашпарт, замежны пашпарт, дыпламатычны або
службовы пашпарт).