Выбары прайшлі, а прыемнае «пасляўзросьце» засталося

Самыя непасрэдныя ўдзельнікі выбарчай кампаніі — члены ўчастковых камісій — адзначаюць, што цяперашнія выбары праходзілі ў асаблівай атмасферы.

Напрыклад, на Раманаўскі ўчастак для галасавання №1 у Бешанковічах, са слоў старшыні ўчастковай камісіі Аляксандра Мацевіча, выбаршчыкі — і прадстаўнікі старэйшага пакалення, і тыя, хто галасуе ўпершыню – прыходзілі са святочным настроем, усміхаліся адзін аднаму. 

«У цэлым выбары на нашым участку прайшлі ў спакойнай абстаноўцы, камісія працавала ў штатным рэжыме, прафесійна і без заўваг як ад назіральнікаў, так і ад праваахоўных органаў, — падкрэсліў Аляксандр Сяргеевіч. — Члены камісіі дасведчаныя, многія не раз прымалі ўдзел у выбарчых кампаніях, уважліва ставіліся да кожнага грамадзяніна. Стварэнню цёплай атмасферы спрыялі экспазіцыі і выступленні артыстаў, якія падрыхтавалі выдатную канцэртную праграму».

Карыстаючыся выпадкам, хачу падзякаваць калег за працу, словы прызнальнасці выказваю і кіраўніцтву раёна, раённай выбарчай камісіі за падтрымку.