Выязны прыём грамадзян

30 сакавіка з 11.00 да 12.00 у Вярхоўскім сельскім выканаўчым камітэце начальнік Бешанковіцкай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Карасёў Сяргей Аляксандравіч правядзе асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў, кіраўнікоў (прадстаўнікоў) юрыдычных асоб па пытаннях выканання прыродаахоўнага заканадаўства і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў.

Папярэдні запіс на прыём ажыццяўляецца ў працоўныя дні з 9.00 да 13.00 і з 14.00 да 18.00 па тэлефоне 8 (02131) 63274

Грамадзянам і прадстаўнікам юрыдычных асоб неабходна мець пры сабе дакумент, які сведчыць асобу, а прадстаўнікам юрыдычных асоб мець дадаткова дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.