Выязны семінар «Беларусь і мы»: віцебская моладзь азнаёмілася з вытворчасцю на МЗКЦ «Волат»

Выездной семинар «Беларусь и мы»: витебская молодежь ознакомилась с производством на МЗКТ «Волат»

24 кастрычніка 2025

Выязны семінар «Беларусь і мы»: віцебская моладзь азнаёмілася з вытворчасцю на МЗКЦ «Волат»

Актив саветаў працоўнай моладзі Віцебскай вобласці пазнаёміўся з працай Мінскага завода колавых цягачоў «Волат». Для ўдзельнікаў падрыхтавалі экскурсійную праграму. Паездка ў Мінск завяршылася абмеркаваннем рэалізаванай працы з моладдзю на МЗКЦ і прадпрыемствах Віцебшчыны.

– Галоўная мэта міжрэгіянальнага семінара – пазнаёміцца з арганізацыяй працы на прадпрыемстве, – адзначыў намеснік начальніка аддзела галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы і па справах моладзі аблвыканкама Вячаслаў Хрол. – Многія падыходы, якія выкарыстоўваюць нашы калегі, прымяняюцца і ў нашай вобласці. Ёсць і моманты, якія плануем ўзяць на ўзбраенне і рэалізоўваць у сваёй працы ў далейшым.

Выязны семінар «Беларусь і мы» стаў для ўдзельнікаў магчымасцю абмяняцца вопытам з калегамі па цэху, якія працуюць у іншай вобласці. Наладжванне сувязяў паміж супрацоўнікамі прадпрыемстваў дапаможа развіваць іх працу ў далейшым.

– Маючы сяброўскія кантакты, людзі змогуць абмяркоўваць рознага роду пытанні, у тым ліку і прафесійныя. Для іх адкрыта магчымасць наладзіць камунікацыю адзін з адным і вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць у галіне, – падкрэсліў Вячаслаў Хрол.

Знаёмства з працай завода пачалося з наведвання музейна-выставачнага комплексу «Волат». Прысутным расказалі гісторыю прадпрыемства, прадэманстравалі макеты вырабляемых установак і адказалі на іх пытанні.

Далей удзельнікі семінара мелі магчымасць паназіраць за працай тых, хто штодня вырабляе дэталі для стварэння абароннай моцы нашай краіны. У цэху гнуткіх вытворчых сістэм яны ўбачылі маніпуляцыі з «унутранасцямі» будучых Волатаў, а ў цэху зборкі і выпрабавання аўтамабіляў – ужо практычна гатовыя машыны.

Старт семінару даў прагляд карпара