Выказваючы меркаванне, не парушаючы закон

Законам Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь» дакладна вызначаны парадак правядзення такіх ініцыятыў. Да іх адносяцца сходы, мітынгі, вулічныя шэсці, дэманстрацыі і пікетаванне. Любое невыкананне ўстаноўленых заканадаўствам патрабаванняў да іх правядзення цягне адказнасць.
    Згодна з арт. 11 названага Закона ўдзельнікі масавых мерапрыемстваў абавязаны выконваць грамадскі парадак і выконваць усе законныя патрабаванні арганізатараў, супрацоўнікаў міліцыі і прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
Арганізатарам і ўдзельнікам мерапрыемства забараняецца перашкаджаць руху транспартных сродкаў і пешаходаў, ствараць перашкоды для бесперабойнай работы арганізацый, уздзейнічаць у якой бы то ні было форме на супрацоўнікаў міліцыі ў мэтах перашкоды выкананню імі службовых абавязкаў, а таксама на прадстаўнікоў грамадскасці, якія выконваюць абавязкі па ахове грамадскага парадку.
Непрыемнасці могуць узнікнуць за выкарыстанне сцягоў, вымпелаў, не зарэгістраваных ва ўстаноўленым парадку, а таксама эмблем, сімвалаў, плакатаў і транспарантаў, змест якіх накіраваны на прычыненне шкоды грамадскаму парадку, правам і законным інтарэсам грамадзян; за здзяйсненне любых дзеянняў, якія парушаюць устаноўлены парадак арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства, а таксама падбухторванне да такіх дзеянняў любымі метадамі.
Парушэнне парадку арганізацыі і правядзення масавых мерапрыемстваў можа пацягнуць як адміністрацыйную, так і крымінальную адказнасць.
У прыватнасці, санкцыі арт. 24.23 КаАП Рэспублікі Беларусь, уведзенага ў дзеянне з 01.03.2021 (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прадугледжваюць для грамадзян штраф да 200 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт, для юрыдычных асоб, якія арганізавалі мерапрыемства, якое суправаджаецца выплатай узнагароджання за ўдзел у ім - штраф да 500 базавых велічынь.
Акрамя таго, за непадпарадкаванне законнаму распараджэнню або патрабаванню службовай асобы дзяржаўнага органа (арганізацыі) пры выкананні ім службовых паўнамоцтваў асобай, не падначаленай яму па службе (арт. 24.3 КаАП), прадугледжаны штраф ад 2 да 100 базавых велічынь або адміністрацыйны арышт.
Калі парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў пацягнула па неасцярожнасці гібель людзей, прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання адной або некалькім асобам або прычыненне шкоды ў буйным памеры, надыходзіць ужо крымінальная адказнасць. Санкцыя арт.369-3 КК (парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў) прадугледжвае арышт, абмежаванне волі на тэрмін да трох гадоў або пазбаўленне волі на той жа тэрмін.
Крымінальная адказнасць за арганізацыю масавых беспарадкаў, удзел альбо падрыхтоўку да іх прадугледжана арт.293 КК. Указаныя грамадска небяспечныя дзеянні караюцца пазбаўленнем волі на тэрмін да 15 гадоў.
Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх пры адсутнасці прыкмет злачынства, прадугледжаных арт. 293 КК, цягне адказнасць па арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх), санкцыя якой прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 3 гадоў.
Акрамя крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці законам устаноўлена, што кожны, хто прычыніў шкоду грамадзянам і арганізацыям падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, абавязаны яе кампенсаваць.
Асобна варта спыніцца на неабходнасці выкананняія патрабаванняў заканадаўства пры выкарыстанні Інтэрнэт-рэсурсаў.
Так, пагрозы, абразы ў адрас дзяржаўных служачых, членаў выбарчых камісій у сувязі з ажыццяўленнем імі службовых абавязкаў, а таксама ў адрас іх сем'яў, якія размяшчаюцца ў інтэрнэце, падпадаюць пад крымінальную адказнасць.
    У прыватнасці, згодна з ч.1 арт. 366 КК Рэспублікі Беларусь пагроза гвалтам, знішчэннем або пашкоджаннем маёмасці ў дачыненні да службовай асобы, якая выконвае службовыя абавязкі, або іншай асобы, якая выконвае грамадскі абавязак па ахове грамадскага парадку або спыненні правапарушэнняў, або іх блізкіх у мэтах перашкоды законнай дзейнасці або прымусу да змены характару гэтай дзейнасці альбо з помсты за выкананне службовых абавязкаў або грамадскага абавязку караюцца штрафам, або папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да пяці гадоў, або пазбаўленнем волі на тэрмін да пяці гадоў.
Крымінальна-каральным дзеяннем таксама з'яўляецца прымус асобы да выканання або невыканання якога-небудзь дзеяння, здзейсненае пад пагрозай прымянення гвалту да яго або яго блізкіх, знішчэння або пашкоджання іх маёмасці, распаўсюджвання паклёпніцкіх або абвяшчэння іншых звестак, якія яны жадаюць захаваць у таямніцы, альбо пад пагрозай ушчамлення правоў, свабод і законных інтарэсаў гэтых асоб, пры адсутнасці прыкмет больш цяжкага злачынства. Санкцыя артыкула 185 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжвае максімальнае пакаранне да 2 гадоў абмежавання волі.
 За размешчаныя ў «глабальным павуцінні» паклёп і абразы артыкулы 188, 189 КК Рэспублікі Беларусь прадугледжваюць пакаранне аж да 3 абмежавання волі.
    У апошні час розныя інтэрнэт-рэсурсы настойліва тлумачаць грамадзянам Рэспублікі Беларусь аб наяўнасці ў іх права на свабоднае волевыяўленне сваіх палітычных поглядаў, а патрабаванне ўладаў захавання пры арганізацыі і правядзенні масавых мерапрыемстваў дзеючых норм заканадаўства разглядаюцца, як падаўленне волі грамадзян і парушэнне дэмакратычных норм.
    Пры гэтым арганізатары і ўдзельнікі масавых мерапрыемстваў прыкрываюцца Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, якая гарантуе кожнаму грамадзяніну свабоду меркаванняў, перакананняў і іх свабоднае выказванне.
Аднак, як часта бывае, да выбару норм заканадаўчага акта інтэрнэт-рэсурсы, грамадзяне падыходзяць выбарча, адмятаючы іншыя нормы, якія змяшчаюцца ў ім і ствараюць для іх нязручнасці, і прыводзячы няпоўныя тэксты заканадаўчых норм.
Так, артыкул 35 Канстытуцыі прадугледжвае, што дзяржавай гарантуецца свабода сходаў, мітынгаў, вулічных шэсцяў, дэманстрацый і пікетавання, якія не парушаюць правапарадак і правы іншых грамадзян Рэспублікі Беларусь. Парадак правядзення названых мерапрыемстваў вызначаецца законам.
Да мерапрыемстваў, правядзенне якіх павінна адпавядаць заканадаўству аб масавых мерапрыемствах, згодна з арт.2 названага Закона адносіцца і пікетаванне.
Да пікетавання гэтай нормай аднесена публічнае выказванне грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў альбо пратэсту (без шэсця) не толькі групай грамадзян, але і адным грамадзянінам.
У сувязі з гэтым размяшчэнне грамадзянінам незарэгістраванай сімволікі ў выглядзе бела-чырвона-белага сцяга для ўсеагульнага агляду, у тым ліку на вокнах, балконах, будынках з'яўляецца публічным выказваннем грамадска-палітычных і іншых інтарэсаў альбо пратэсту.


Пракурор Бешанковіцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі                                           А.А. Старчанка