Выступленні ў працоўных калектывах. Бешанковічы

У мэтах папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях актыўна праводзяць выступленні ў працоўных калектывах арганізацый і прадпрыемстваў горада і раёна. На гэтым тыдні ратавальнікі наведалі працоўныя калектывы Бешанковіцкага філіяла Віцебскага абласнога спажывецкага таварыства, Дзяржаўнай установы адукацыі «Ульскі сельскагаспадарчы ліцэй імя Даватара», а таксама Дзяржаўнай установы «Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва».
У ходзе сустрэч работнікі Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распавядалі аб асноўных правілах бяспечных паводзін у быце і на працоўным месцы, найбольш частых прычынах узнікнення пажараў і аб неабходных дзеяннях у выпадку выяўлення прыкмет узгарання і задымлення. Таксама нагадвалі правілы выкарыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння, і аб небяспецы пакідання дзяцей без нагляду.
У канцы кожнага выступлення работнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях адказвалі на ўсе цікавыя пытанні і ўручалі ўсім маляўнічую наглядна-выяўленчую прадукцыю на супрацьпажарную тэматыку.