Выпальваць забаронена!

У сувязі з набліжэннем вяснова-летняга пажаранебяспечнага перыяду, Бешанковіцкая раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя нагадвае:

у адпаведнасці з артыкулам 20 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб раслінным свеце» забараняецца развядзенне вогнішчаў, спальванне раслінных рэшткаў на тэрыторыях агульнага карыстання ў населеных пунктах, за выключэннем спецыяльна ўладкаваных для гэтага месцаў, вызначаных рашэннямі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, а на астатніх тэрыторыях дапускаюцца з захаваннем патрабаванняў у галіне аховы навакольнага асяроддзя і правіл пажарнай бяспекі, таксама забараняецца выпальванне сухой расліннасці (сухіх раслін) і яе рэшткаў на корані.

у адпаведнасці з главой 3 Правіл пажарнай бяспекі для жылых дамоў, будынкаў і збудаванняў, размешчаных на прыдамавой тэрыторыі, садовых домікаў, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для вядзення калектыўнага садаводства, дач, гаспадарчых будынкаў і збудаванняў, размешчаных на зямельным участку, прадастаўленым для дачнага будаўніцтва, на прыдамавой тэрыторыі, зямельных участках, прадастаўленых для вядзення калектыўнага садаводства або дачнага будаўніцтва, не дапускаецца выпальванне сухой расліннасці на корані, а пры развядзенні вогнішчаў на прыдамавой тэрыторыі павінен быць забяспечаны бесперапынны кантроль за працэсам гарэння і тлення.

Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь прадугледжана адміністрацыйная адказнасць:

артыкулам 16.40 - за незаконнае выпальванне сухой расліннасці, траў на корані, а таксама іржышча і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі палаў на зямельных участках – у выглядзе штрафу ў памеры ад дзесяці да трыццаці базавых велічынь;

артыкулам 16.41 – за развядзенне вогнішчаў у забароненых месцах – у выглядзе штрафу ў памеры да дванаццаці базавых велічынь.