Узаемадзеянне - залог поспеху.
Мэтай трэніроўкі з'яўлялася праверка гатоўнасці органаў кіравання і сіл да дзеянняў пры пагрозе і ўзнікненні НС, удасканаленне ўменняў і навыкаў кіраўніцкага складу і сіл раённых службаў па правядзенні аварыйна-выратавальных і аварыйна-аднаўленчых работ у зоне НС, адпрацоўка ўзаемадзеяння паміж службамі раёна.
На месцы аварыі быў створаны сітуацыйны штаб кіравання ліквідацыяй НС. Узначаліў яго намеснік старшыні райвыканкама, старшыня камісіі па надзвычайных сітуацыях пры райвыканкаме С. М.Аўчыннікаў. У склад штаба ўвайшлі прадстаўнікі службаў і арганізацый раёна.
Па легендзе вучэнняў, у выніку выбуху бытавога газу ў жылым доме, размешчаным па адрасе: у г.п.Бешанковічы, вул.Маладзёжная, 20.
У ліквідацыі наступстваў надзвычайнай сітуацыі былі задзейнічаны: аператыўная група КНС пры райвыканкаме, сітуацыйны штаб кіравання ліквідацыяй НС Бешанковіцкага раёна, РАСЧС, РАУС, ЦРБ, УКП ЖКГ "Бешанковіцкі камунальнік", Бешанковіцкі раён газазабеспячэння філіяла ПУ "Чашнікігаз", РЭС і шэраг іншых службаў.
Па выніках вучэнняў быліудасканалены практычныя навыкі кіраўніцкага складу органаў кіравання і сіл раённага звяна ДСНС і ГА, адпрацавана ўзаемадзеянне паміж раённымі службамі ў выпадку ўзнікнення НС і алгарытмы прымянення як аўтаномных крыніц электразабеспячэння, так і аўтаномнай мабільнай кацельнай.