X Міжнародны эканамічны форум „Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“ пройдзе ў Віцебску

15-16 ліпеня 2022 года Віцебская вобласць прыме гасцей X Міжнароднага эканамічнага форуму ”Інавацыі. Інвестыцыі. Перспектывы.“.

Юбілейны форум упершыню пройдзе ў даты правядзення Міжнароднага фестывалю Славянскі базар у Віцебску. І ўпершыню пляцоўкай правядзення форуму будзе тэрыторыя, створаная з мэтай прыцягнення айчыннага і замежнага капіталу, прагрэсіўнай тэхналогіі і кіраўніцкага вопыту – тэрыторыя СЭЗ Віцебск. Месца правядзення форуму – Дзелавы цэнтр ”Журжэўскі“, г. Віцебск, вуліца 1-я Журжэўская, 19 Г.

За час свайго існавання форум паказаў сябе як эфектыўны інструмент міжнароднага ўзроўню для абмеркавання і вырашэння пытанняў развіцця Віцебскай вобласці.

Мэтай юбілейнага форуму стане садзейнічанне адаптацыі суб'ектаў прадпрымальніцтва да працэсаў і вынікаў сучасных міжнародных рэалій на аснове аналізу сучасных магчымасцей і пошуку перадавых тэхналогій і пабудовы новых мадэлей узаемадзеяння на рынку. Тэма форуму -”Пытанні імпартазамяшчэння пры рэалізацыі інавацыйных праектаў“.

На форуме ўдзельнікаў чакае насычаная праграма, якая ўключыць у сябе пленарную сесію, дзе выступіць кіраўніцтва Віцебскай вобласці, кіраўніцтва рэгіёнаў Партнёраў, топ-менеджмент у розных галінах дзейнасці, 8 секцыйных пасяджэнняў, у тым ліку дыскусіі, на якіх спікеры прадставяць свае рашэнні, а таксама падзеляцца вопытам. У межах форуму будзе арганізавана біржа ”Субкантрактацыі“ па тэмах: IT – сфера, прамысловасць, будаўніцтва, металургія, харчовая галіна, транспарт і лагістыка, сельская гаспадарка, кансалтынг, інфраструктура падтрымкі прадпрымальніцтва.

Удзельнікам X форуму ў Віцебску ў фармаце офлайн/онлайн будзе прапанавана прэзентаваць свае рэгіёны і кампаніі, абмеркаваць праблемныя пытанні, абмяняцца думкамі ў межах панэльных дыскусій ”Імпартазамяшчэнне. Выклікі. Рашэнні“, ”Інвестыцыйныя і інавацыйныя фактары і інструменты развіцця экспарту“, ”Кластарная мадэль інавацыйнага развіцця: праблемы і перспектывы“, ”Вольныя эканамічныя зоны як аснова павышэння інавацыйна-інвестыцыйнай актыўнасці гаспадарчых суб’ектаў“, ”Навука. Тэхналогіі. Інавацыі“, ”Роля сістэмы адукацыі ў інавацыйных распрацоўках“.

Упершыню арганізатары форуму з мэтай узмацнення кааперацыі і двухбаковага супрацоўніцтва прадпрымальнікаў з розных краін, развіцця міжнародных кантактаў і наладжвання партнёрскіх узаемаадносін, у тым ліку і сярод жанчын-прадпрымальніц, арганізуюць круглы стол жанчын-прадпрымальніц Віцебскай вобласці і жанчын-прадпрымальніц Расійскай Федэрацыі па тэме ”Нефармальная адукацыя жанчын-прадпрымальніц. Субкантрактацыя праз пабудову камунікацый і кааперацый“.

Госці і ўдзельнікі форуму азнаёмяцца з выставачнымі экспазіцыямі ”Кластары ─ драйверы рэгіянальнага развіцця“, выстаўка раёнаў вобласці ”Віцебскі экспарт 2022“; Маладзёжныя інавацыйныя бізнес-праекты ”Ад ідэі да паспяховага бізнесу“; ”Інавацыйныя перспектывы развіцця Віцебскай вобласці ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы і іншых галінах“; ”Інавацыйныя распрацоўкі і інавацыйная прадукцыя прадпрыемстваў Віцебскай вобласці“, ”Інавацыі ў адукацыі“.

Праграмай Форуму прадугледжаны ўдзел як у рэжыме відэаканферэнцсувязі і ў віртуальнай выстаўцы на інтэрнэт-пляцоўцы, так і паралельна будуць праходзіць вочныя мерапрыемствы: выстаўкі, канферэнцыі, b2b перамовы, біржа субкантрактацыі. Дзелавая праграма Форуму будзе інтэгравана ў канцэртную і святочную праграму "Славянскага базару ў Віцебску".

Сачыць за навінамі Форуму можна на сайце праекта - www.iipvit.by, а таксама на YouTube канале «Бізнес дыялог»

Рэгістрацыя https://iipvit.by/registraciya/ для ўдзелу працягнецца да 12 ліпеня 2022 года.

Даведачна: У 2019 г. у г. Віцебску ў VIII Форуме, з вызначальнай тэматыкай «Імпартазамяшчэнне», падпісаны 17 пага