"Халяўнае" паляванне
Парушэнне правілаў палявання прывяло жыхара г. Віцебска К. на лаву падсудных.
Падрабязнасцямі здарэння падзялілася памочнік пракурора Бешанковіцкага раёна Кацярына Кабачэўская:
У адзін з дзён студзеня бягучага года К. прыехаў у вёску Бешанковіцкага раёна да маці. Рыбачачы на возеры, размешчаным паблізу вёскі, заўважыў кульгавую казулю, якая перасоўвалася праз возера. На наступны дзень, узяўшы свайго паляўнічага сабаку і нож, адправіўся на аўтамашыне маці ў лясны масіў паблізу возера, бо практычна быў упэўнены, што казуля не магла далёка сысці. Прыехаўшы на месца, пусціў па следу сабаку, якая на адлегласці 250 метраў ад возера знайшла казулю. К. хутка падбег да безабароннай жывёлы і перарэзаў ёй горла. Разрабіўшы тушку казулі і склаўшы ўсё ў заплечнік, К. адправіўся да аўтамашыны. Аднак, не дайшоўшы метраў 300 да свайго аўтамабіля, К. убачыў, што насустрач ідзе мужчына і махае рукой, па экіпіроўцы зразумеў, што мужчына – верагодней за ўсё работнік інспекцыі аховы прыроды. Правапарушальнік адразу ж скінуў заплечнік і паспрабаваў схавацца ў лясным масіве, але ў канчатковым выніку быў затрыманы інспектарамі сумесна з супрацоўнікамі міліцыі, якія падаспелі.
Як устаноўлена ў ходзе следства незаконным паляваннем К. нанёс шкоду навакольнаму асяроддзю ў буйным памеры – на суму 2 940 рублёў, якія па іску пракурора суд абавязаў правапарушальніка выплаціць у даход дзяржавы. Акрамя таго, прысудам суда К. прызначана пакаранне 1 год 6 месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з паляваннем тэрмінам на 5 гадоў.
Вось такі вынік «халяўнага» палявання!