Разам за бяспеку!
Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да восенне-зімовага пажаранебяспечнага перыяду з 16 кастрычніка па 1 лістапада 2019 года на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жылым фондзе «За бяспеку разам».
Мэтай акцыі з'яўляецца зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, здзяйсняемых грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.