За І квартал бягучага года ў Бешанковіцкім раёне не дапушчана здзяйснення злачынстваў непаўналетнімі

За I квартал текущего года в Бешенковичском районе не допущено совершения преступлений несовершеннолетними

13 красавіка 2026

За I квартал бягучага года ў Бешанковіцкім раёне не дапушчана здзяйснення злачынстваў непаўналетнімі

У I квартале бягучага года ў Бешанковіцкім раёне не дапушчана здзяйснення злачынстваў непаўналетнімі. Гэту абнадзейлівую статыстыку на пасяджэнні камісіі па справах непаўналетніх райвыканкама агучыў першы намеснік начальніка РАУС Дзмітрый Германов.

У сваёй дакладзе праваахоўнік асвятліў вынікі работы суб'ектаў прафілактыкі, накіраванай на папярэджанне падлеткавай злачыннасці, а таксама абазначыў ключавыя праблемы, якія патрабуюць пільнай увагі і скаардынаваных дзеянняў.

Улічваючы абласную статыстыку, на першы план выходзяць пытанні прафілактыкі ўцягвання непаўналетніх у якасці кур'ераў пры здзяйсненні правапарушэнняў, выпадкаў педафіліі, якія ўяўляюць асаблівую небяспеку для падрастаючага пакалення.

Назіраюцца трывожныя тэндэнцыі самапашкоджанняў і парасуіцыдаў, якія сігналізуюць аб сур'ёзных псіхалагічных праблемах у падлеткаў і патрабуюць глыбокага аналізу і своечасовага ўмяшання спецыялістаў.

У ходзе пасяджэння КДН разгледжана 9 матэрыялаў. Большая частка з іх — у дачыненні да сем'яў, у якіх выяўлены крытэрыі сацыяльна небяспечнага становішча.

"Зара"