За лічбамі статыстыкі — рэальныя лёсы: сістэма сацыяльнай абароны Бешанковіцкага раёна падводзіць вынікі 2025 года
5 студзеня 2026
За лічбамі статыстыкі — рэальныя лёсы: сістэма сацабароны Бешанковіцкага раёна падводзіць вынікі 2025 года
Завяршэнне года — традыцыйны час падвядзення вынікаў. Для сістэмы сацыяльнай абароны гэты перыяд яшчэ і напярэдадні прафесійнага свята. Сацыяльная падтрымка насельніцтва ў нашым раёне ахоплівае тысячы людзей: ад ветэранаў і пажылых грамадзян да маладых і шматдзетных сем'яў.
Пра тое, з якімі вынікамі сістэма сацыяльнай абароны Бешанковіччыны завяршае 2025 год і ўступае ў 2026-ы, мы гутарым з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аленай Аўчыннікавай.
— Дзверы кабінетаў нашага ўпраўлення, Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва раУ Бешанковіцкім раёне сацыяльныя паслугі грамадзянам і сем'ям, якія маюць патрэбу, прадастаўляюцца Тэрытарыяльным цэнтрам сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якім арганізавана праца 7 аддзяленняў, сталярнай майстэрні, крамы рытуальных тавараў і рытуальнай залы ў Бешанковічах, сацыяльнай цырульні, гандлёвага аб'екта «Рытуальныя тавары» і сацыяльнай пральні ў аграгарадку Ула. З сакавіка ТЦСАН прадастаўляюцца таксама паслугі, звязаныя з падрыхтоўкай цела памерлага да пахавання.
У цэнтры працуюць 176 чалавек, 81 з іх — сацыяльныя работнікі, яшчэ 8 чалавек працуюць ва ўпраўленні, каб дайсці да кожнага жыхара раёна і аказаць неабходную дапамогу і падтрымку, незалежна ад аддаленасці населенага пункта.
Мэтавы паказчык дзяржаўнай праграмы «Сацыяльная абарона на 2021–2025 гады» — гэта колькасць пажылых грамадзян і інвалідаў, ахопленых сацыяльным абслугоўваннем. Пры гадавым заданні 101,3% ён склаў 107,2%.
На ўліку ў ТЦСАН 5540 чалавек. Развіваюцца напрамкі сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, якія дазваляюць пажылым грамадзянам і інвалідам пражываць самастойна ў хатніх умовах. На комплексным надомным абслугоўванні ў аддзяленні сацыяльнай дапамогі на доме знаходзяцца 644 чалавекі.
Для непрацаздольных грамадзян, якія не могуць пражываць самастойна, у раёне функцыянуе аддзяленне кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў, дзе дапамогу атрымалі 39 чалавек. Для забеспячэння на працягу дня бяспечнага знаходжання і пастаяннага нагляду працуе аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, тут дапамогу атрымалі 246 грамадзян.
Содействие ў аднаўленні або кампенсацыі парушаных або страчаных з-за захворвання здольнасцей да самаабслугоўвання і для падрыхтоўкі да самастойнага жыцця інваліды атрымліваюць у аддзяленні сацыяльнай рэабілітацыі і абілітацыі, дзе дапамогу атрымалі 122 чалавекі.
У аддзяленнях ТЦСАН функцыянуюць 18 клубаў, 26 гурткоў, а таксама 4 рэабілітацыйна-працоўныя майстэрні. 1900 грамадзянам аказана больш за 4200 платных аднаразовых сацыяльных паслуг, што на 506 больш.
?— Якія новыя формы сацыяльнага абслугоўвання найбольш запатрабаваны ў нашым рэгіёне?
— Паслуга сацыяльнага работніка. Ёй скарысталіся 23 непрацаздольныя грамадзяніны, якія цалкам страцілі здольнасць да самаабслугоўвання і перамяшчэння.
?— У цяжкай жыццёвай сітуацыі жыхары раёна атрымліваюць ад дзяржавы і матэрыяльную дапамогу…
— З сродкаў Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва толькі за першыя тры кварталы года 207 пенсіянерам і інвалідам, якія трапілі ў цяжкую жыццёвую сітуацыю, для набыцця лекавых сродкаў, дроў паліўных, правядзення платных аперацый, праходжання абследаванняў і г. д. аказана матэрыяльная дапамога на суму 14,6 тысячы рублёў. 394 чалавекі атрымалі дзяржаўную адрасную дапамогу на суму 288,8 тысячы рублёў. Гэта як штомесячныя, аднаразовыя сацыяльныя даАдмыслоўцы ТЦСАН штогод вывучаюць матэрыяльна-побытавыя ўмовы пражывання вышэйназваных сем'яў, устанаўліваюць абставіны, у вырашэнні якіх патрабуецца аказанне старонняй дапамогі па розных пытаннях, прадастаўляюць інфармацыйна-кансультацыйныя матэрыялы.
Пасведчанне шматдзетнай сям'і атрымалі 13 шматдзетных сем'яў. Для аказання дапамогі асобам, якія знаходзяцца ў крызісным, небяспечным для здароўя і жыцця стане (якія перажылі псіхафізічны гвалт, сталі ахвярамі гандлю людзьмі, знаходзяцца ў канфлікце з іншымі членамі сям'і), працуе «крызісны» пакой.
Калі чалавек апынуўся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая абек тыўна парушыла яго нармальную жыццядзейнасць і складаная для самастойнага вырашэння, ён заўсёды можа звярнуцца ва ўпраўленне або ў ТЦСАН, дзе працуе кол-цэнтр, тэлефон «гарачай лініі»: 8 (02131) 6–53–24. У працоўныя дні прыём заявак ажыццяўляецца па нумары тэлефона 8 (02131) 6–53–60.
?— Як складваецца сітуацыя на рынку працы?
— У нашым раёне пражывае 13,1 тысячы чалавек, з іх 6,8 тысячы — у горпасёлку і 6,3 тысячы — у сельскай мясцовасці. Колькасць занятага ў эканоміцы насельніцтва ў студзені-кастрычніку склала 5175 чалавек (на пачатак года працаздольнага насельніцтва ў раёне — 6623 чалавекі). Асноўнымі прычынамі, якія ўплываюць на зніжэнне колькасці занятых у эканоміцы, з'яўляюцца перавышэнне смяротнасці над нараджальнасцю, зніжэнне колькасці працаздольнага насельніцтва, знешняя міграцыя і ліквідацыя прадпрыемстваў.
У студзені-кастрычніку прадпрыемствамі і арганізацыямі раёна прынята на працу 806 чалавек, што на 21,8% больш, чым у аналагічным перыядзе мінулага года. Звальняна 1026 чалавек. Суадносіны прынятых работнікаў і звольненых склалі 78,6%, што на 2,4 працэнтных пункта менш, чым за студзень-кастрычнік 2024 года.
Масавых звальненняў не дапушчана. Пастаянна ажыццяўляецца маніторынг рынку працы. За 11 месяцаў працаўладкавана на пастаянную працу 462 чалавекі, з іх 202 — беспрацоўных. 17 — на зноў створаныя новыя працоўныя месцы за кошт стварэння новых прадпрыемстваў і вытворчасцей.
На 1 лістапада колькасць беспрацоўных засталася на ўзроўні мінулага года і склала 29 чалавек. Узровень зарэгістраванай беспрацоўнасці — 0,6%. Упершыню за апошнія чатыры гады Бешанковіцкі раён не аднесены да тэрыторый з напружанай сітуацыяй на рынку працы.
У новым годзе асноўнай задачай па забеспячэнні збалансаванага рынку працы будзе кансалідацыя ўнутраных працоўных рэсурсаў, рэалізацыя якой будзе ажыццяўляцца праз эфектыўнае выкарыстанне існуючага працоўнага патэнцыялу, забеспячэнне хуткага выхаду на рынак працы моладзі, укараненне дадатковых стымулаў актывізацыі працы асоб старэйшага працаздольнага ўзросту і інвалідаў, прыцягненне кваліфікаванай замежнай рабочай сілы.
?— Што яшчэ ў ліку першачарговых задач на 2026-ы?
— Для аказання ўсіх сацыяльных паслуг, забеспячэння іх даступнасці для людзей з інваліднасцю неабходна завяршыць рэканструкцыю будынка былога СПЦ на вуліцы Камуністычнай для размяшчэння там аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў. Для перавозкі людзей з інваліднасцю плануецца набыццё спецыялізаванага аўтамабіля з пад'ёмнікам.
Павысіць даступнасць і якасць сацыяльных паслуг дапаможа і ўкараненне стацыянарзамяшчальных формаў сацыяльнага абслугоўвання, уключаючы развіццё дыстанцыйнай формы, формаў догляду на доме, арганізацыю доўгатэрміновага догляду.
Сучасны рытм жыцця прымушае шукаць зручныя і хуткія спосабы атрымання сацыяльна-псіхалагічных паслуг, кансультацый і інфармацыйных гутарак са спецыялістамі, а таксама анлайн заняткаў у гуртках і клубах рознай накіраванасці, што аса