Нарыхтоўка кармоў у бяшанковіцкіх аграрыяў — у самым разгары!

Заготовка кормов у бешенковичских аграриев — в самом разгаре!

17 ліпеня 2025

Нарыхтоўка кармоў у бяшанковіцкіх аграрыяў — у самым разгары!

У бяшанковіцкіх аграрыяў – гарачая пара, у самым разгары нарыхтоўка кармоў. Ад іх колькасці і якасці будзе залежаць паспяховая зімоўка, што немінуча адзавецца на прадукцыйнасці жывёл, а значыць, і на дабрабыце галіны ў цэлым.

Пад гарачым сонцам і праліўнымі дажджамі трава вырасла густой і сакавітай. Аднак, як падкрэсліваюць працаўнікі, важна не толькі выгадаваць, але і ў час гэтыя кормы прыбраць.

Паводле даных на 16 ліпеня, у раёне другім укосам скасілі 382 га, што складае 6,1%. Прыбрана 67953 т зялёнай масы з 1-га і 2-га ўкосу, ураджайнасцю 112,4 ц/га. Нарыхтавана 833 тонны сена, або 21,7% ад плана, 40854 т сянажу, або 64,4%, у тым ліку ў стрэйч-плёнку 2696 т (3656 рулонаў). У цэлым па раёне аграрыі нарыхтавалі 11973,8 т. к. ед (33%), на адну ўмоўную галаву жывёлы – 12,09 ц к. ед.

У ліку лідараў корманарыхтоўкі – вядзерэўскія працаўнікі, што скасілі 202 га траў (24,5%) другога ўкосу. Самы вялікі план – 2300 га – у наватарцаў, на іх рахунку – 105 га, або 4,57%.

Па нарыхтоўцы сена ў авангардзе КСПУП «ПалітаддзелАгра», дзе нарыхтавана 329 т, або 27,3%. Палітаддзельцы на 73,4% (13813 т) выканалі план па нарыхтоўцы сянажу, на 63,2% (13723 т) з задачай справіліся работнікі ЗАТ «АСБ-Агра Наватар» і на 76,6% (4227 т) – ТАА «Сушчава-Агра». Беспрэцэдэнтным лідарам па нарыхтоўцы кармоў у палімерную плёнку з'яўляецца СУП «Вядзерэва» – 2588 т (3440 рулонаў).

Па колькасці кармавых адзінак лепшыя – палітаддзельскія і наватарскія працаўнікі, што нарыхтавалі 4025,6 і 3942,8 т к. ед. адпаведна. На адну ўмоўную галаву ў дадзеных сельгаспрадпрыемствах прыпадае 14,06 і 12,09 ц к. ед.

"Зара"