Заключныя акорды акцыі «Званок у кожны дом!».
З 4 снежня на тэрыторыі Бешанковіцкага раёна праходзіць рэспубліканская акцыя «Апавяшчальнік у кожны дом!».
На працягу ўсяго мінулага тыдня ратавальнікі Бешанковіцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях штодня нагадвалі грамадзянам аб тым, як важна выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці, як пры наведванні жылых дамоў, так і на пастах бяспекі, размешчаных на аб'ектах з масавым знаходжаннем людзей. Асноўны акцэнт акцыі – абсталяванне жылых дамоў грамадзян аўтаномнымі пажарнымі апавяшчальнікамі.
Варта адзначыць, што ўдзельнікі акцыі цалкам пісьменныя ў пытаннях бяспекі. Большасць жыхароў раёна ведаюць аб тым, што пажарны апавяшчальнік – незаменны прыбор у кожным домаўладанні, здольны прадухіліць гібель чалавека і мінімізаваць наступствы пажару. Аднак не ўсе апытаныя змаглі пахваліцца наяўнасцю такога прыбора ў сябе дома, такім грамадзянам ратавальнікі нагадалі, што ў чалавека няма нічога даражэй жыцця, і ўстаноўка АПА можа выратаваць самае каштоўнае.
Работа па папярэджанні пажараў у жылым сектары не спыніцца з заканчэннем акцыі «Апавяшчальнік у кожны дом», аналагічныя мерапрыемствы ратавальнікі працягнуць і надалей, каб жыццё станавілася ўсё бяспечней з кожным днём.