Намеснік Міністра па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь Ігар Болатаў наведаў сярэднюю школу №1 г.п.Бешанковічы ў рамках праекта «Школа актыўнага грамадзяніна».
Інфармацыйна-адукацыйны праект «КРОК» - «Школа Актыўнага Грамадзяніна» - адзіны дзень інфармавання для навучэнцаў старэйшых класаў, які праходзіць штомесяц у кожнай установе адукацыі. Мэта праекта – фарміраванне ведаў, уменняў, асобасных якасцей, перакананняў.
На гэты раз ДУА «Сярэдняя школа №1 г.п.Бешанковічы» гасцінна адкрыла дзверы ганаровым гасцям – намесніку Міністра па надзвычайных сітуацыях Ігару Уладзіміравічу Болатаву і начальніку ўстановы «Віцебскае абласное упраўленне МНС» Сяргею Мікалаевічу Мялешкіну.
Перад правядзеннем сустрэчы з навучэнцамі старэйшых класаў актывісты Беларускай маладзёжнай грамадскай арганізацыі ратавальнікаў-пажарных арганізавалі ў фае школы інтэрактыўныя пляцоўкі, на якіх кожны ахвотны мог праверыць свае веды бяспекі і папрактыкавацца ў дзеяннях у той ці іншай надзвычайнай сітуацыі.
Мерапрыемства праходзіла ў форме «адкрытага мікрафона»: у школьнікаў – навучэнцаў 8-11 класаў – была ўнікальная магчымасць задаць пытанне кіраўніцтву МНС.
Школьнікі задавалі пытанні госцю, звязаныя з прафесіяй ратавальніка, яго асабістым выбарам такой працы, цікавіліся досведам баявой працы, не пакінулі па-за ўвагай Віцебскі абласны цэнтр бяспекі.
У завяршэнне мерапрыемства кіраўніцтва школы ўручыла Ігару Уладзіміравічу аўтарскую ляльку ручной працы, якая зроблена педагогамі школы без адзінай іголкі, у беларускім нацыянальным старадаўнім адзенні з вышытым гербам Бешанковіцкага раёна. У сваю чаргу намеснік міністра пажадаў педагогам і навучэнцам «шчасця, здароўя і поспеху», а таксама даў наказ: «беражыце сябе, сваіх родных і блізкіх».