Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балтрук сустрэўся з працоўным калектывам Бешанковіцкага раёна

Сёння на сустрэчу з працоўным калектывам Бешанковіцкага філіяла вытворчага ўчастка «Чашнікігаз» прыбыў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па  надзвычайных сітуацыях Андрэй Мікалаевіч Балтрук. Сустрэча была накіравана на дадатковае навучанне работнікаў правілам пажарнай бяспекі з мэтай павышэння ўзроўню ведаў пажарнай бяспекі.

Свой выступ прадстаўнік МНС пачаў з лічбаў статыстыкі, якія не толькі паказваюць узровень адказнасці насельніцтва за ўласную бяспеку, але і паказваюць узровень ведаў і ступень падрыхтаванасці грамадзян да надзвычайных сітуацый.

– Па-ранейшаму асноўнымі прычынамі трагедый застаюцца неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правілаў пажарнай бяспекі пры будаўніцтве і эксплуатацыі печаў, а таксама парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання. – адзначыў Андрэй Мікалаевіч. – Веданне і выкананне асноўных правілаў бяспекі – гэта неад'емная частка нашага паўсядзённага жыцця.

Больш падрабязна ратавальнік распавёў пра паводкавую сітуацыю ў вобласці. Варта адзначыць, што ў гэтым напрамку Віцебскае абласное ўпраўленне МНС цесна ўзаемадзейнічае з калегамі з Расійскай Федэрацыі, дзе ўжо назіраецца зніжэнне ўзроўню вады ў

рецы Заходняя Дзвіна, што азначае, што праз некалькі дзён і на тэрыторыі нашай вобласці ўсталюецца спрыяльная абстаноўка з паводкай.

Андрэй Мікалаевіч завастрыў увагу на тым, што бяспека залежыць ад саміх грамадзян і ад іх стаўлення да сваёй бяспекі. Усе прысутныя не толькі змаглі задаць ратавальніку хвылюючыя пытанні, але і атрымаць на памяць брашуры па бяспецы.

Пасля сустрэчы з працоўным калектывам Андрэй Мікалаевіч наведаў мясцовае падраздзяленне МНС і сустрэўся з асабовым складам аддзела. Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па  надзвычайных сітуацыях нагадаў прысутным, што дабрабыт нашай краіны залежыць ад кожнага з нас і добрасумленнага стаўлення да сваіх абавязкаў.