Намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Мазоль Андрэй Уладзіміравіч сустрэўся з працоўнымі калектывамі Бешанковіцкага раёна
Сёння на сустрэчу з працоўнымі калектывамі УКП ЖКГ «Бешанковіцкі камунальнік» і прадстаўніцтва «Белдзяржстрах» па Бешанковіцкім раёне прыбыў намеснік начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення па надзвычайных сітуацыях Мазоль Андрэй Уладзіміравіч. Сустрэча была накіравана на дадатковае навучанне работнікаў правілам пажарнай бяспекі з мэтай павышэння ўзроўню ведаў пажарнай бяспекі. Андрэй Уладзіміравіч нагадаў вяскоўцам аб выкананні правілаў пажарнай бяспекі ў побыце. Дзеянням у выпадку ўзнікнення пажару і правілах карыстання першаснымі сродкамі пажаратушэння.
У сваім выступленні работнік МНС удзяліў асаблівую ўвагу надзвычайным сітуацыям, што адбыліся ў гэтым годзе, распавёў аб прычынах гібелі людзей на пажарах, дзе чалавечая неасцярожнасць з'яўляецца галоўным фактарам няшчасных выпадкаў.
Асобная ўвага была ўдзелена аднаму з самых актуальных пытанняў на сённяшні дзень – забеспячэнню бяспекі дзяцей. Бо адзін няправільны крок дзіцяці, неўважлівасць і бестурботнасць бацькоў могуць абярнуцца трагедыяй. Работнік МНС заклікаў дарослых ні ў якім разе не пакідаць дзяцей без нагляду, кантраляваць іх баўленне часу, быць прыкладам для пераймання і пастаянна нагадваць аб правілах бяспечных паводзін дома, на вуліцы.