Намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Аляксандр Ерашоў правёў сустрэчу з культа работнікамі

Заместитель председателя Бешенковичского райисполкома Александр Ерашов провел встречу с культработниками
Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дасягненні краіны за апошнія 30 гадоў – асноўныя тэмы, якія намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама Аляксандр Ерашоў абмеркаваў сёння на сустрэчы з культработнікамі ў чытальнай зале ЦРБ

Аляксандр Іванавіч не хаваў, за каго будзе галасаваць, і выразна абазначыў сваю асабістую пазіцыю, чаму ідзе на выбары і падтрымлівае дзеючага Прэзідэнта — чалавека моцнай волі, які шчыра любіць сваю краіну і адстойвае на ўсіх узроўнях яе інтарэсы і інтарэсы беларускага народа, чалавека слова, якому паверылі людзі і пайшлі за ім.

Як заўважыў Аляксандр Іванавіч, немалаважна і тое, што сёння мы жывем не толькі ў прыгожай і добраўпарадкаванай, але і ў мірнай, бяспечнай краіне. Захавана народная гаспадарка, у кожнага чалавека ёсць магчымасць працаваць і зарабляць, своечасова выплачваецца зарплата. Мы жывем у дастатку, не баімся хадзіць па вуліцах і выпускаць пагуляць сваіх дзяцей. Мы прывыклі, але так было не заўсёды…

Удзельнікі сустрэчы прынялі ўдзел у рэспубліканскім маладзёжным інфармацыйна-асветніцкім праекце «Паштоўка. БЕЛ», які прымеркаваны да выбараў Прэзідэнта Беларусі і закліканы нагадаць грамадзянам краіны аб даце выбараў, канстытуцыйным выбарчым праве беларусаў, грамадзянскай адказнасці.