Намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна Віталь Дойлідаў прыняў удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных святу першага званка і прысваенню СШ №1 райцэнтра імя Героя Савецкага Саюза Івана Іванавіча Строчкі

У першы дзень восені ў школах Бешанковіччыны традыцыйна праходзяць урачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя пачатку новага навучальнага года. Асаблівасцю сёлета былі ўрачыстыя мерапрыемствы, прысвечаныя святу першага званка ў СШ №1 райцэнтра, у якіх прыняў удзел намеснік пракурора Бешанковіцкага раёна Віталь Дойлідаў.

Віталь Дойлідаў у прывітальным слове, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што «1 верасня – вельмі кранальны і хвалюючы дзень для ўсіх, свята, блізкае кожнаму. З яго пачынаецца цяжкая, але вельмі займальная дарога ў свет ведаў».

У святочны дзень установе адукацыі было прысвоена імя Героя Савецкага Саюза Івана Іванавіча Строчкі, што асабліва сімвалічна ў Год гістарычнай памяці.

Цырымонія адкрыцця і прысваення імя была відовішчнай, душэўнай.

Ва ўрачыстых мерапрыемствах прымала удзел кіраўніцтва мясцовых органаў улады, прадстаўнікі ўстаноў і арганізацый раёна.

Памочнік пракурора

Бешанковіцкага раёна

юрыст 2 класа С.А.Кір'янаў