Вучэньні па мабілізацыйнай гатоўнасці праводзяцца ў Бешанковіцкім раёне
У адпаведнасці з Планам падрыхтоўкі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны і воінскіх часцей тэрытарыяльных войскаў да выканання задач па прызначэнні ў 2024/2025 навучальным годзе, у перыяд з 4 па 7 сакавіка праводзяцца заняткі па мабілізацыйнай гатоўнасці з службовымі асобамі органаў кіравання тэрытарыяльнай абароны Бешанковіцкага раёна.
«У ходзе правядзення заняткаў, — паведаміў начальнік групы тэрытарыяльнай абароны ваеннага камісарыята Бешанковіцкага і Шумілінскага раёнаў маёр Ілья Мікалайчык, — былі прыцягнуты афіцэры запасу, прызначаныя ў тэрытарыяльныя войскі, адміністрацыя пункта прыёму асабовага складу, старшыні сельскіх выканаўчых камітэтаў, службовыя асобы Бешанковіцкага раённага выканаўчага камітэта.
Працэс падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны ў мірны час павінен насіць у першую чаргу практычную накіраванасць, адпавядаць сучасным патрабаванням і ўмовам рэальна складваючайся абстаноўкі. Узровень падрыхтоўкі тэрытарыяльнай абароны Бешанковіцкага раёна дазваляе выконваць пастаўленыя задачы ва ўстаноўленыя тэрміны і ў любых умовах абстаноўкі».
"Зара"