Заработная плата "у канверце". Давайце пра сваю будучыню задумаемся ўжо сёння!
Дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне уяўляе сабой сістэму пенсій, дапамог і іншых выплат грамадзянам Рэспублікі Беларусь, замежным грамадзянам і асобам без грамадзянства за кошт сродкаў дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь.
Права на выплаты па дзяржаўным сацыяльным страхаванні набываецца ў залежнасці ад выплаты узносаў на дзяржаўнае сацыяльнае страхаванне ў бюджэт дзяржаўнага пазабюджэтнага фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь (далей - бюджэт фонду).
Да выплат па дзяржаўным сацыяльным страхаванні адносяцца:
- хвароба і часовая непрацаздольнасць;
- цяжарнасць і роды;
- нараджэнне дзіцяці, догляд за дзіцем ва ўзросце да трох гадоў;
- інваліднасць;
- дасягненне пенсійнага ўзросту;
- страта кармільца;
- смерць застрахаванай асобы або члена яго сям'і.
Разам з тым да гэтага часу застаецца актуальнай праблема, калі заработная плата выплачваецца работнікам "у канверце" і не адлюстроўваецца ў бухгалтарскім уліку арганізацый. Нярэдка фактычная заработная плата некаторых работнікаў камерцыйных арганізацый значна вышэй за тую, якая адлюстравана ў бухгалтарскіх дакументах, а розніца ў суме выплачваецца "у канверце".
Выплачваючы заработную плату "у канверце", кіраўнікі арганізацый фактычна сыходзяць ад адлічэнняў у бюджэт фонду. Аднак варта памятаць, што падман дзяржавы часам абыходзіцца дорага. Матывуючы работніка пагадзіцца на выплату заработнай платы "у канверце", наймальнік замоўчвае, што работнік губляе сацыяльную абароненасць. Грамадзянін, які згаджаецца на працу без заключэння з ім працоўнага дагавора і, адпаведна, на атрыманне заработнай платы "у канверце", павінен разумець, што ён пазбаўляе сябе права на атрыманне выплат па дзяржаўным сацыяльным страхаванні.
Таксама варта ведаць, што ў адпаведнасці з артыкулам 51 Закона Рэспублікі Беларусь "Аб пенсійным забеспячэнні" у стаж працы для налічэння працоўнай пенсіі па ўзросце залічваюцца перыяды працы, прадпрымальніцкай, творчай і іншай дзейнасці пры ўмове, што на працягу гэтых перыядаў ажыццяўлялася аплата абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду згодна з заканадаўствам аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 26 мая 2021 г. № 112-З "Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці" з 19 чэрвеня 2021 года ўведзена крымінальная адказнасць наймальнікаў за ўхіленне ад налічэння і выплаты абавязковых страхавых узносаў артыкулам 243-3 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная адказнасць прадугледжана выключна за даказаныя наўмысныя дзеянні, звязаныя з нявыплатай абавязковых страхавых узносаў у бюджэт фонду, пры ўмове, што сума нявыплачаных плацяжоў перавышае буйны памер - 2,5 тыс. базавых велічынь (у цяперашні час гэта складае 80,0 тысячы рублёў).
Пасадавыя асобы арганізацый, якія налічваюць абавязковыя страхавыя ўзносы на ўсе выплаты працуючым у адпаведнасці з заканадаўствам, але не пералічваюць іх у бюджэт фонду ва ўстаноўленыя тэрміны, нясуць адміністрацыйную адказнасць па арт. 12.15 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.